Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: Сярэдні заробак у кастрычніку складаў 1971,2 рубля, або больш за 600 даляраў


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат) апублікаваў зьвесткі аб сярэднім налічаным заробку ў кастрычніку да выплаты падаткаў і збораў. Ён склаў 1971,2 рубля.

Паводле Белстату, найвышэйшыя заробкі былі ў Менску: сярэдні налічаны — 2661,9 рубля. Ніжэй за ўсё ў Магілёўскай вобласьці: 1647,5 рубля.

З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на прыбытак і 1% у Фонд сацыяльнай абароны.

Паводле афіцыйнага курсу беларускага рубля да даляра на 1 лістапада (3,162 рубля за даляр) сярэдні налічаны заробак у кастрычніку склаў у эквіваленце 623 даляры.

Зьвесткі пра налічаны мэдыянны заробак апошні раз Белстат публікаваў у траўні. Тады гэта было 1400,9 рубля (480 даляраў у эквіваленце). Мэдыяны заробак дзеліць усю сукупнасьць працаўнікоў краіны на дзьве роўныя часткі, палова атрымлівае заробак меншы за мэдыяны, палова — большы.

У траўні сёлета сярэдні налічаны заробак складаў 1861,1 рубля — прыкладна на траціну вышэй за мэдыянны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG