Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўпаў сярэдні заробак і зьнізіцца дапамога на пахаваньне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дапамога на пахаваньне чалавека ў краіне прывязаная да сярэдняй заработнай платы.

Сярэдні заробак за верасень у Беларусі склаў 1939,8 рубля да выплаты падаткаў, паведамляе Белстат. У жніўні ён складаў 1962,4 рубля.

Найвышэйшая сярэдняя зарплата была традыцыйна ў Менску — 2602,2 рубля, а найніжэйшая — у Магілёўскай вобласьці (1623,2 рубля).

Сярод галінаў вытворчасьці найвышэйшай сярэдняя зарплата была ў ІТ-сфэры і інфармацыйным абслугоўваньні, 7023,4 рубля. На другім месцы работнікі пасажырскага паветранага транспарту — 5400,4 рубля.

Найніжэйшыя сярэднія заробкі — у работнікаў цырульняў і салёнаў прыгажосьці — 1017,9 рубля, а таксама ў сацыяльных работнікаў — 1103,5 рубля.

Зьнізіцца дапамога на пахаваньне

У лістападзе ў Беларусі зьменшыцца памер дапамогі на пахаваньне — да 1939,8 рубля. Гэта на 22,6 рубля менш, чым у кастрычніку. Падзеньне, адпаведнае зьніжэньню сярэдняга заробку. Такая дапамога прывязаная да сярэдняга заробку па краіне і штомесяц яе памер можа быць розным.

Дапамогу на пахаваньне ў Беларусі прызначаюць, калі па яе зьвярнуліся не пазьней як праз паўгода пасьля сьмерці.

У выпадку сьмерці інваліда Вялікай Айчыннай вайны (назва пэрыяду 1941–1945 ІІ сусьветнай вайны ў афіцыйных дакумэнтах) або асобы, якая атрымлівала пэнсію за асаблівыя заслугі перад Беларусьсю, дапамога на пахаваньне выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай яму пэнсіі, але ня менш за сярэднюю заработную плату работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца надыходу сьмерці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG