Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя аб’явіла пра закрыцьцё 8 з 9 кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Расеяй


Пра закрыцьцё васьмі зь дзевяці кантрольна-прапускныя пунктаў на мяжы з Расеяй паведаміў 22 лістапада прэмʼер-міністар краіны Пэтэры Орпа.

«Наша задача — гарантаваць бясьпеку фінаў», — заявіў ён на прэс-канфэрэнцыі.

Пункты пропуску закрыюць у ноч з 24 па 25 лістапада, патлумачыла міністарка ўнутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанэн. Адкрытым застанецца толькі пункт пропуску Рая-Ёосэпі, які знаходзіцца за 240 кілямэтраў ад Мурманску.

«Рая-Ёосэпі— гэта самы паўночны пункт, да якога няпроста дабрацца. Гэта сыгнал усім», — сказала Рантанен.

Хэльсынкі лічыць, што расейскія ўлады патураюць праезду мігрантаў на мяжу з Фінляндыяй. Пра гэта заявіла кіраўніца фінскага МЗС Эліна Валтанэн, паведамляе Reuters. Крэмль гэтыя абвінавачаньні абвяргае.

Паводле міністра, пры неабходнасьці Фінляндыя гатова цалкам закрыць мяжу з Расеяй.

  • У 2022 годзе Фінляндыя і Швэцыя адмовіліся ад нэўтралітэту і вырашылі ўступіць у NATO зь меркаваньняў бясьпекі пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Хэльсынкі заяўляе, што лічыць Расею крыніцай ваеннай пагрозы. Для ўмацаваньня мяжы з Расеяй фінскі бок пачаў ладзіць ахоўныя збудаваньні.
  • 30 верасьня 2022 году Фінляндыя ўвяла абмежаваньні на ўезд у краіну для грамадзян Расеі па шэнгенскай візе з турыстычнай мэтай і для транзыту ў іншыя краіны Эўропы. Наплыў расейцаў у Фінляндыю і іншыя краіны быў зьвязаны з абвешчанай у РФ «частковай» мабілізацыяй на вайну ва Ўкраіну.
  • З 16 верасьня 2023 году фінскія ўлады забаранілі ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Выключэньні закранулі грамадзян ЭЗ і іх блізкіх, дыпляматаў і грамадзян, якія прыбылі ў краіну з гуманітарных прычын. З 9 лістапада Фінляндыя забараніла ўезд у краіну з Расеі на роварах.
  • 18 лістапада Фінляндыя закрыла 4 кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Расеяй, сама меней да 18 лютага 2024 году, абгрунтаваўшы гэта рашэньне меркаваньнямі бясьпекі. Сьпікер парлямэнту краіны Юсі Хала-ахо нават выказаў думку, што мігранты з краін Азіі і Афрыкі, якія прыбываюць з Расеі і просяць у краіне прытулку, могуць быць зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі і ПВК «Вагнэр», якія актыўна працуюць у афрыканскіх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG