Ван дэр Белен хацеў пагладзіць сабаку падчас прагулкі з Санду. Іх дэлегацыю суправаджалі некалькі фатографаў. Прэзыдэнтка Малдовы папрасіла прабачэньня і сказала, што Кодрут спалохаўся вялікай колькасьці людзей. На наступную сустрэчу Ван дэр Белен прыйшоў зь перавязанай рукой.
Пазьней прэзыдэнт Аўстрыі апублікаваў ва Інстаграме відэа, у якім назваў Кодрута першым сабакам Малдовы і заявіў, што яго перамовы з іншымі прадстаўнікамі краіны прайшлі «вельмі добра». Ван дэр Белен сказаў, што ён «вялікі аматар сабак» і можа зразумець занепакоенасьць Кодрута. На разьвітаньне прэзыдэнт падарыў яму мяккую цацку.
Санду прытуліла Кодрута ў пачатку 2023 года пасьля таго, як яго зьбіла машына. У выніку аварыі ён страціў пярэднюю лапу.