Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі Расеі запатрабавала прызнаць «рух ЛГБТ» экстрэмісцкім


Ілюстрацыйнае фота, ЛГБТ-прайд у Сэрбіі 9 верасьня 2023 году.
Ілюстрацыйнае фота, ЛГБТ-прайд у Сэрбіі 9 верасьня 2023 году.

Міністэрства юстыцыі Расеі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам, які патрабуе прызнаць «міжнародны грамадзкі рух ЛГБТ» экстрэмісцкім і забараніць яго дзейнасьць на тэрыторыі краіны. Разгляд пазову прызначаны на 30 лістапада.

У пазове адзначана, што «ў дзейнасьці ЛГБТ-руху, які функцыянуе на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, <...> выяўленыя розныя прыкметы і праявы экстрэмісцкай накіраванасьці, у тым ліку ўзбуджэньне сацыяльнай і рэлігійнай варожасьці».

Што менавіта ўваходзіць у паняцьце «міжнароднага руху ЛГБТ», не ўдакладняецца. Гэта не арганізацыя, а грамадзкая зьява, якая аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасьцей, грамадзянстваў і палітычных поглядаў.

Тым часам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на культурным форуме ў Санкт-Пецярбургу 7 лістапада сказаў, што, як ён сабе ўяўляе, для перамогі на Захадзе неабходна «расказаць, напісаць, паказаць нешта з жыцьця сэксуальных меншасьцей, трансгендэраў і нейкіх яшчэ трансфарматараў».

«Нечаканую рэч скажу, — сказаў далей Пуцін, — і яны таксама, гэтыя тэмы і гэтыя людзі, маюць права на тое, каб выйграваць, паказваць, расказваць. Таму што гэта таксама частка грамадзтва, тое, чым жывуць людзі. Дрэнна, калі толькі яны выйграюць усялякія конкурсы — вось гэта нікуды ня варта. Але гэтае імкненьне да раўнапраўя... гэтае раўнапраўе, павінна быць усюды, ва ўсім — у тым ліку ў конкурсах у сфэры культуры».

У Расеі дзейнічае закон аб забароне так званай ЛГБТ-прапаганды. Ёю суды прызнаюць любыя станоўчыя выказваньні пра супольнасьць ЛГБТ+. Закон, які ўзмацняе жорсткасьць фармулёўкі забароны, Пуцін падпісаў у сьнежні 2022 году. Паводле практыкі расейскіх судоў, грамадзяніна, які б выказаўся гэтак жа, як Пуцін на форуме ў Пецярбургу, мог б аштрафаваць на суму да 200 тысяч рублёў як прыватную асобу і да 400 тысяч як службовую.

  • Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці і іх шматлікія арганізацыі ў сьвеце змагаюцца за раўнапраўе прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў з астатнімі грамадзянамі, адмену іх перасьледу ў многіх краінах, прадстаўленьня роўных зь іншымі грамадзянамі правоў — напрыклад, за права заключаць шлюбы, мець сумесныя бацькоўскія правы на дзяцей, доступ для трансгендэрных людзей да неабходнай мэдычнай дапамогі, супраць дыскрымінацыі ЛГБТ+ у любой сфэры жыцьця.
  • Дзярждума Расеі ў 2013 годзе прыняла закон аб забароне так званай «ЛГБТ-прапаганды» сярод непаўналетніх. Тады да адказнасьці маглі прыцягнуць за распаўсюджваньне інфармацыі аб «нетрадыцыйных сэксуальных адносінах».
  • У 2022 годзе дэпутаты прынялі новы закон. Па ім забаранілі публікацыю і распаўсюджваньне любой інфармацыі, якая, на думку ўладаў, «прапагандуе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, пэдафілію ці зьмену полу» сярод людзей усіх узростаў.
  • У Беларусі таксама падрыхтавалі законапраект з забаронай «прапаганды ЛГБТ, пэдафіліі і зьмены полу». Пра гэта ў эфіры СТВ 17 кастрычніка 2023 году заявіў старшы пракурор аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Раман Сідарэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG