Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жыровічах зьнішчылі фрэску, над якой працаваў Раман Бандарэнка


Архіўнае фота. Стыхійны мэмарыял на месцы зьбіцьця Рамана Бандарэнкі ў Менску, 13 лютага 2020 году
Архіўнае фота. Стыхійны мэмарыял на месцы зьбіцьця Рамана Бандарэнкі ў Менску, 13 лютага 2020 году

Падчас рамонтных работ у кавярні-трапезнай для паломнікаў Сьвята-Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах зьнішчылі фрэску, у стварэньні якой браў удзел мастак Раман Бандарэнка, які загінуў пасьля пабіцьця на «плошчы Перамен» у Менску ў лістападзе 2020 году.

Пра зьнішчэньне фрэскі даведалася ініцыятыва «Хрысьціянская візія».

На фрэсцы, напісанай Раманам Бандарэнкам у рамках дыплёмнай працы ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы. Таксама на сьцяне разьмяшчалася мэмарыяльная таблічка зь імем Рамана Бандарэнкі.

Цяпер у трапезнай ідуць рамонтныя работы, фрэску зафарбавалі, а на яе месцы зьявілася выява абраза «Тайная вячэра». Мэмарыяльную табліцу са сьцяны зьнялі.

  • 12 лістапада 2020 году пры трагічных абставінах памёр 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка. Жыхара «плошчы Перамен» у Менску (двор на скрыжаваньні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракта) выкралі і пабілі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Рамана завезьлі з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі. Назаўтра ён памёр.
  • Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG