Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі, абвяшчэньне ляўрэатаў прэміі турэмнай літаратуры імя Аляхновіча


Падзеі 15 лістапада ў Беларусі, у сьвеце і ў гісторыі.

Дата дня

15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні.

Штогод, пачынаючы з 1981 году, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя выказвае салідарнасьць зь пісьменьнікамі, журналістамі і выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед альбо загінулі.

У часе выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітык Павал Севярынец і палітоляг Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі.

Гэты дзень у гісторыі

1416 — сабор біскупаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага.

1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.

1918 — закрылася Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 — у Жэнэве прайшло першае пасяджэньне асамблеі Лігі Нацый, створанай годам раней.

Першае пасяджэньне Лігі нацый, Жэнэва, 15 лістапада 1920
Першае пасяджэньне Лігі нацый, Жэнэва, 15 лістапада 1920

1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.

1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.

1962 — стварылі Саюз кінэматаграфістаў Беларусі.

1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла сваю незалежнасьць, якую прызнала толькі Турэччына.

Мяжа паміж Кіпрам і непрызнанай Рэспублікай Паўночнага Кіпру
Мяжа паміж Кіпрам і непрызнанай Рэспублікай Паўночнага Кіпру

1988 — Парлямэнт Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў выгнаньні абвясьціў аб стварэньні незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай у Ерусаліме.

У гэты дзень нарадзіліся

1738Уільям Гершэль, астраном, які адкрыў плянэту Ўран.

1869 Чарлз Вільсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1927).

1878 Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі), мітрапаліт Менскі і Беларускі, які зазнаў перасьлед савецкіх спэцслужбаў.

Мітрапаліт Менскі і Беларускі Мэльхісэдэк у першай палове 20-х гадоў ХХ ст.
Мітрапаліт Менскі і Беларускі Мэльхісэдэк у першай палове 20-х гадоў ХХ ст.

1907Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг, палкоўнік вэрмахту, выканаўца замаху на Адольфа Гітлера.

Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг
Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг

1918Франціш (Францішак) Бартуль, прадпрымальнік, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і ЗША.

Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан, 1952
Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан, 1952

1919Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША.

1926Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1938Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.

У памяці

1630 Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.

1670Ян Амас Коменскі, чэскі мысьляр-гуманіст, пэдагог, грамадзкі дзяяч.

1907 Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1908Цысі, маньчжурская імпэратарка.

1916Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Генрык Сянкевіч
Генрык Сянкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG