Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 33-м месцы ў сусьветным рэйтынгу валоданьня ангельскай мовай


Беларуская кніга вершаў для вывучэньня ангельскай мовы, ілюстрацыйнае фота
Беларуская кніга вершаў для вывучэньня ангельскай мовы, ілюстрацыйнае фота

Усяго ў рэйтынгу знаходзяцца 113 краін.

У рэйтынгу ўзроўню валоданьня ангельскай мовай Беларусь заняла 33-е месца. Сярод 34 краін Эўропы Беларусь на 24-й пазыцыі.

Дасьледаваньне правёў адукацыйны цэнтар EF Education First. Першыя тры месцы занялі Нідэрлянды, Сынгапур і Аўстрыя.

У дасьледаваньні прынялі ўдзел 2,2 млн чалавек, для якіх ангельская не зьяўляецца роднай мовай. Сярэдні ўзрост рэспандэнтаў — 26 гадоў. Пры гэтым людзі самі вырашалі, ці ўдзельнічаць ім у апытаньні.

Сярод суседзяў Беларусі найвышэйшае месца ў Польшчы — 13-е. Літва на 21-м, Расея на 41-м і Ўкраіна — на 45-м. Зьвестак па Латвіі няма.

Унутры Беларусі найлепшыя вынікі паказалі жыхары Горадні і Менску.

У 2022 годзе Беларусь займала ў гэтым рэйтынгу 39-е месца, а ў 2021-м — 38-е, піша OfficeLife.

EF Education First — цэнтар вывучэньня ангельскай мовы, заснаваны ў Швэцыі ў 1965 годзе. Ён аб’ядноўвае больш за 600 школаў у больш чым 100 краінах і рэгіёнах Зямлі. Цэнтар ладзіць адукацыйныя паездкі для сваіх студэнтаў у Злучаныя Штаты і Вялікую Брытанію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG