Дата дня
14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. У яго складзе былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку. Зьезьд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі.
Дзень у гісторыі
1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.
1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР.
1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.
У гэты дзень нарадзіліся
1757 — Казімер Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.
1812 — Паўлюк Багрым, паэт.
1836 – Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак.
1840 — Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.
1881 — Аляксей Кайгародаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык.
1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.
1912 — Янка Золак, паэт.
1933 — Леанід Пракопчык, краязнаўца і пісьменьнік.
1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, актор.
У памяці
1359 — Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў.
1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.
1716 — Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.
1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф.
1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф.
2008 — Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.
2008 — Аляксандар Дракахруст, паэт і перакладчык.
2011 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).