Яна заклікала яго падтрымаць міжнароднае расьсьледаваньне злачынстваў Лукашэнкі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасьці, і вываз украінскіх дзяцей у Беларусь.
Таксама Ціханоўская запрасіла Шольца прыяднацца да Дня салідарнасьці зь Беларусьсю 12 лістапада і падтрымаць палітвязьняў.
8 лістапада ў Бэрліне Ціханоўская правяла перамовы з дарадцам канцлера па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Енсам Плётнэрам. У той жа дзень у Бундэстагу правялі дыскусію аб эўрапейскай будучыні Беларусі і ўхвалілі рэзалюцыю «За дэмакратычную Беларусь у эўрапейскай сям’і». У рэзалюцыі, апроч іншага, віталі пэрсанальныя і сэктаральныя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, заклікалі спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязьняў, асуджалі Лукашэнку за падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны, у той жа час заклікалі «праводзіць адрозьненьне паміж Беларусьсю і Расеяй і цьвёрда выступаць за захаваньне сувэрэнітэту Беларусі».