Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прадоўжыць падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі ў часе свайго старшынства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы


Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбэргіс і генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч. 10 лістапада 2023 году, Вільня
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбэргіс і генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч. 10 лістапада 2023 году, Вільня

Літва пачне старшыняваць у Камітэце міністраў Рады Эўропы ў траўні 2024 году.

Літва ў часе свайго старшынства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы будзе канцэнтраваць сваю дзейнасьць на ўмацаваньні дэмакратыі ў рэгіёне, а таксама працягне падтрымку дэмакратычнай апазыцыі Беларусі і Расеі і незалежных СМІ.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Літвы, Літва пачне старшыняваць у Камітэце міністраў Рады Эўропы ў траўні 2024 году.

Гэтую тэму міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбэргіс абмеркаваў 10 лістапада на сустрэчы з генэральнай сакратаркай Рады Эўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч, якая прыбыла ў Вільню для ўдзелу ў Форуме высокага ўзроўню аб будучыні дэмакратыі.

Сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Літвы і Чэхіі Габрыелюса Ландсбэргіса і Яна Ліпаўскага, Вільня, 10 лістапада 2023. Здымак МЗС Літвы
Сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Літвы і Чэхіі Габрыелюса Ландсбэргіса і Яна Ліпаўскага, Вільня, 10 лістапада 2023. Здымак МЗС Літвы

Сытуацыю ў Беларусі Габрыелюс Ландсбэргіс абмеркаваў таксама і са сваім чэскім калегам Янам Ліпаўскім.

«Я рады, што Вільня і Прага падзяляюць місію быць прытулкам для абаронцаў дэмакратыі», — сказаў Габрыелюс Ландсбэргіс на сустрэчы зь Янам Ліпаўскім у Вільні.

У той жа час Габрыелюс Ландсбэргіс адзначыў істотную падтрымку Чэхіяй дэмакратычных сілаў Беларусі, а таксама працу па падтрымцы дэмакратыі, вяршэнства права, абароны правоў і свабод чалавека ў розных рэгіёнах сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG