Як заўважыла выданьне Reform.by, у відэароліку сьцьвярджаюць, што Альховік нібыта «выкарыстаў санкцыйную рыторыку» і напісаў больш за дзясятак скаргаў эўрапейскаму пастаўшчыку. На камэру Альховік ўдакладняе, што скаргі складаліся пры правядзеньні тэндэру на дзяржаўных закупачных пляцоўках.
Бізнэсоўца расказаў, што ў скаргах указваў, што адно зь беларускіх прадпрыемстваў знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе і таму пастаўшчык, ажыцьцявіўшы ўгоду, парушыць абмежаваньні Эўразьвязу.
У сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі гавораць, што эўрапейская фірма ўсё ж зрабіла пастаўкі.