Пра гэта сам Браніслаў Зур'ян заявіў у чацьвер перад камітэтам абароны і бясьпекі славацкага парлямэнту, піша партал novinky.cz.
«Я знаходзіўся за некалькі кілямэтраў ад межаў Польшчы. У мяне там была здымная кватэра, я сам за яе плаціў», — расказаў Зур'ян.
Раней яго дапытвалі супрацоўнікі беларускай паліцыі, якія задаваліся пытаньнем, навошта ён прыехаў у Беларусь.
«Я расказаў, якое беззаконьне робіцца ў Славакіі», — заявіў новавыбраны кіраўнік славацкай інспэкцыйнай службы.
У мінулым Зур'ян прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за злоўжываньне паўнамоцтвамі службовай асобы адначасова з раскрыцьцём сакрэтнага факту.
«У выніку пракурор адмяніў абвінавачаньні як незаконныя», — заявіў былы кіраўнік Нацыянальнага агенцтва барацьбы са злачыннасьцю, дадаўшы, што абвінавачаньні грунтаваліся на паказаньнях аднаго чалавека, які быў намесьнікам дырэктара Славацкай інфармацыйнай службы.
Браніслаў Зур'ян заступіў на пасаду кіраўніка Ўпраўленьня інспэкцыйнай службы 3 лістапада 2023 году.
- Упраўленьне інспэкцыйнай службы зьяўляецца асаблівай часткай паліцэйскіх сіл, юрысдыкцыя якой распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Славацкай Рэспублікі, для выяўленьня, расьсьледаваньня і хуткага расьсьледаваньня крымінальных злачынстваў, учыненых супрацоўнікамі паліцыі і членамі турэмнай і судовай аховы. У сфэру дзейнасьці Упраўленьня інспэкцыі таксама ўваходзіць расьсьледаваньне і датэрміновае расьсьледаваньне крымінальных злачынстваў, учыненых супрацоўнікамі фінансавай адміністрацыі /мытнікамі.
Былы начальнік паліцыі Славакіі Мілан Лучанскі быў абвінавачаны ў карупцыі ў 2020 годзе і знаходзіўся пад вартай. Па вэрсіі сьледзтва, ён павесіўся на спартовай куртцы ў камэры, у якой знаходзіўся адзін.
У канцы лістапада 2022 году абласная пракуратура Прэшава выключыла вэрсію староньняй віны і закрыла справу, вызначыўшы сьмерць Лучанскага як самагубства.
Зурыян жа заявіў перад парляменцкай камісіяй, што ён усё яшчэ перакананы ў тым, што былога начальніка паліцыі Лучанскага забілі і што ён хаваўся за мяжой праз пагрозы на радзіме.