Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць расейцаў за мірныя перамовы з Украінай, — апытаньне


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Колькасць расейцаў, якія ў той ці іншай ступені падтрымліваюць заканчэньне вайны ва Ўкраіне, дасягнула 70%, а колькасьць прыхільнікаў мірных перамоваў склала звыш паловы ўсіх рэспандэнтаў (55%). Гэта вынікае зь нядаўняга апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам».

Разам з тым большасьць рэспандэнтаў выказала (38% зь іх — у катэгарычнай форме) нязгоду вярнуць Украіне акупаваныя (у фармулёўцы сацыёлягаў — «далучаныя») зямлі. І гэта нават пры ўмове, што Ўладзімір Пуцін раптам прыняў бы рашэньне пакінуць захопленыя тэрыторыі ў мэтах устанаўленьня міру.

Ухваленьне дзейнасьці самога Пуціна па-ранейшаму вельмі высокае. Больш за 60% грамадзян лічаць, што справы ў краіне ідуць у правільным кірунку. 82% ухваляюць дзейнасьць прэзыдэнта.

Акрамя таго, тры чвэрці апытаных пацьвердзілі, што падтрымліваюць «дзеяньні расейскіх узброеных сіл ва Ўкраіне», а больш за палову лічаць пасьпяховым прасоўваньне «СВА». Адначасова каля паловы расейцаў, будзь іх воля, аддалі б перавагу «адмяніць» рашэньне аб пачатку вайны, хоць процілеглага пункту гледжаньня прытрымліваюцца крыху (на 2%) больш грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG