Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартаваў дабрачынны праект «Калядная пошта» для дзяцей палітвязьняў


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Фонд «Краіна для жыцьця» разам з ініцыятывамі Dissidentby, Littouwin Lions club, Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаньнем беларусаў у Амэрыцы (ABA) абвясьцілі пра адкрыцьцё «Каляднай пошты» для дзяцей палітзьняволеных.

У межах яе дзеці палітвязьняў і былых палітвязьняў ва ўзросьце да 16 гадоў (таксама прымаюцца заяўкі для дзяцей з асаблівасьцямі да 19 гадоў) могуць напісаць у лісьце пра падарунак, які хацелі б знайсьці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы.

А беларусаў з усяго сьвету заклікаюць далучыцца да дабрачыннай акцыі «стаць тым самым чараўніком, які зьдзяйсьняе жаданьні — падарыць дзіцяці тое, пра што яно так марыла». Зрабіць гэта можна па спасылцы.

Збор заявак будзе доўжыцца да 3 сьнежня.

  • Па стане на 4 лістапада ў Беларусі 1462 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю (паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай). Акрамя таго, яшчэ каля 1300 палітвязьняў з 2020 году ўжо выйшлі на волю ў сувязі з адбыцьцём тэрміну пакараньня, зьмяненьнем меры стрыманьня, прызначэньнем у судзе пакараньня, не зьвязанага з пазбаўленьнем волі, або ў сувязі з памілаваньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG