Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Raiffeisen Bank страціла 84 мільёны эўра праз дэвальвацыю беларускага рубля


З прычыны дэвальвацыі беларускага рубля на 19% група кампаній Raiffeisen Bank International (RFI) страціла ў студзені-верасьні 2023 году 84 млн эўра, гаворыцца ў адкрытай фінансавай справаздачнасьці групы Raiffeisen за трэці квартал, зьвярнула ўвагу выданьне Office Life.

Кошт фінансавых актываў, якія адносяцца да беларускага сэгмэнту групы, скараціўся з 1679 мільёнаў эўра на пачатак году да 1408 млн эўра.

«Беларусь знаходзіцца ў такім жа ізаляваным становішчы, як і Расея, і яе эканамічная дзейнасьць накіраваная на наладжваньне кантактаў з гандлёвымі партнэрамі за межамі Эўропы, — гаворыцца ў макраэканамічным прагнозе RFI. — Невялікае аднаўленьне эканомікі было падтрымана ўрадавымі стымуламі спрыяць тэхналягічнай мадэрнізацыі прамысловасьці, пашырэньню прамысловай вытворчасьці, адраджэньню ўнутранага попыту і падзеньню інфляцыі. Аднак павелічэньне імпарту запаволіла аднаўленьне».

Паводле ацэнкі RFI, гадавы рост рэальнага ВУП у Беларусі ў бягучым годзе складзе 1,5%, а ў 2024-м і 2025-м — па 2%. Пры нэгатыўным сцэнары ВУП у краіне ў бягучым годзе складзе 1%, у 2024-м — 1, 9%, а ў 2025-м — 0,4%, гаворыцца ў прагнозе RFI.

Асноўныя даходы групы, за выключэньнем рынкаў Расеі і Беларусі, вырасьлі на 20% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, да 4,430 млн эўра.

Колькасьць офісаў банка скарацілася на 154 у гадавым вылічэньні да 1545. Найбольш — ва Ўкраіне праз вайну (на 67), а таксама ў Сэрбіі праз кансалідацыю пасьля зьліцьця (на 32), у Чэхіі (на 25) і ў Беларусі (на 13). У Беларусі ў аўстрыйскай кампаніі ёсьць «дачка» — «Прыёрбанк». Раней у Raiffeisen Bank заяўлялі, што разважаюць, што рабіць зь беларускім і расейскім бізнэсам і ацэньвалі ў тым ліку верагоднасьць выхаду са складу беларускага «Прыёрбанка» і расейскага «Райфайзен Банка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG