Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва паведаміла пра затрыманьне некалькіх сваіх грамадзян у Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На беларуска-літоўскім памежным пераходзе
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На беларуска-літоўскім памежным пераходзе

Міністэрства замежных спраў Літвы атрымала інфармацыю пра некалькіх сваіх грамадзян, якія былі затрыманыя або зьмешчаныя ў ізалятары ў Беларусі.

Паводле зьвестак МЗС Літвы, літоўцаў у Беларусі могуць трымаць і незаконна, піша Delfi.lt.

«Цяпер у нас ёсьць інфармацыя аб некалькіх грамадзянах Літвы затрыманых або тых, хто адбывае пакараньне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманьні літоўскіх грамадзян», — сказана ў адказе МЗС Delfi.

У ведамстве рэкамэндуюць ня езьдзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просяць неадкладна вярнуцца, і нагадваюць, што Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы ўжо неаднойчы папярэджваў грамадзян краіны пра актывізацыю праверак і спробаў шантажу і вэрбаваньня літоўцаў на беларуска-літоўскай мяжы.

Раней пра затрыманьне 25 сваіх грамадзян у Беларусі паведаміла Латвія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG