Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Латвіі паведаміў, што 25 латвійцам у Беларусі выставілі розныя абвінавачаньні


Знак на мяжы Латвіі і Беларусі. Архіўнае фота
Знак на мяжы Латвіі і Беларусі. Архіўнае фота

У Беларусі «арыштавалі і выставілі розныя абвінавачаньні» 25 грамадзянам Латвіі, заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Крышʼяніс Карыньш 26 кастрычніка ў праграме «900 сэкундаў» на тэлеканале TV3.

Карыньш не ўдакладніў, калі канкрэтна затрымалі ўсіх згаданых грамадзян Латвіі, аднак зазначыў, што большасьць выпадкаў палітычна матываваная.

Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў суайчыньнікаў ня езьдзіць у Беларусь, бо «там няма правасудзьдзя».

«Мы як краіна ня зможам дапамагчы. Калі вы паедзеце ў Беларусь, мы ня зможам дапамагчы… У нас на гэты момант няма ніякіх дыпляматычных адносін [з афіцыйным Менскам], у нас няма ніякага ўплыву, таму мы ня зможам [дапамагчы]», – папярэдзіў ён.

Раней зьвілася інфармацыя пра 18 турыстаў з Латвіі, якіх затрымалі ў Беларусі з красавіка 2022 году, калі ўлады ў Менску ўвялі бязьвізавы рэжым з гэтай балтыйскай краінай.

19 верасьня з прычыны ўзрастаньня плыні мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Урбаны — Сілэнэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG