Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Для вызваленьня палітвязьняў павінны быць пэўныя ўмовы


Анджэй Пачобут, каляж
Анджэй Пачобут, каляж

Дыялёг паміж Менскам і Варшавай вядзецца «па закрытых каналах», польскія ўлады «прад’яўляюць нейкія ўмовы», заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас рабочай паездкі ў Астравецкі раён Горадзенскай вобласьці.

Паводле яго слоў, якія перадае яго прэсавая служба, Польшча патрабуе: «Ты там гэтага адпусьці, гэтага адпусьці». «Ён закон парушыў, як я яго адпушчу? Для гэтага павінны быць пэўныя ўмовы», — сказаў Лукашэнка.

«Мы сувэрэнная незалежная дзяржава, — дадаў ён. — Мы будзем праводзіць тую палітыку, якая ў інтарэсах нашага народу. Вось гэтым усё сказана. Калі яны гатовыя на гэта, заўтра мы гатовыя паціснуць адзін аднаму руку ў любым месцы і гатовыя зь імі супрацоўнічаць».

Раней улады Польшчы неаднаразова патрабавалі ад афіцыйнага Менску вызваліць журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, асуджанага на восем гадоў пазбаўленьня волі ў рамках палітычна матываванай «справы палякаў».

Таксама Варшава, як і іншыя заходнія краіны, Эўразьвяз і міжнародныя арганізацыі, увесь час заклікае Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць рэпрэсіі, пачатыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

На сёньня ў Беларусі 1463 палітвязьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG