Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У спэцназе ўнутраных войскаў МУС створаць новы падразьдзел, ужо восьмы за апошні час


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падразьдзел «Тарнада» будзе базавацца ў вайсковым гарадку Аколіца.

У спэцназе ўнутраных войскаў МУС зьявіцца яшчэ адзін падразьдзел пад назвай «Тарнада». Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, піша тэлеграм-канал унутраных войскаў.

Паводле яго, 2023 год ва ўнутраных войсках абвешчаны годам «утварэньня новых падразьдзелаў спэцыяльнага прызначэньня».

Пад новае ўтварэньне нічога адмыслова будаваць ня стануць. «Тарнада» будзе мець базу ў вайсковым гарадку Аколіца, дзе разьмешчана вучэбна-трэніровачная база вайсковай часьці 3310.

Карпянкоў адзначыў, што за апошні час у Беларусі арганізавалі восем новых атрадаў спэцназу, іх трэніруюць вопытныя інструктары з баявым досьведам.

Сярод створаных атрадаў — «Рысь» і «Беркут» у Менску, «Шторм» у Берасьці, «Тайфун» у Горадзенскай вобласьці, «Цыклён» у Астраўцы, «Буран» у Гомлі.

Акрамя гэтага, у 2023 годзе зьявіліся атрады спэцназу «Сьмерч» і «Гонар» зь ліку добраахвотнікаў і вэтэранаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG