Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпрацоўку для беларускіх лекараў пасьля ардынатуры павялічылі да 5 гадоў


Менскі клінічны шпіталь, архіўнае фота
Менскі клінічны шпіталь, архіўнае фота

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон, які павялічыў тэрмін адпрацоўкі, у  тым ліку для завочнікаў.

Цяпер тэрмін адпрацоўкі пасьля ардынатуры складзе 5 гадоў, у тым ліку для завочнікаў. Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі закону «Аб ахове здароўя».

Ардынатура стане бясплатнай, і ўсіх лекараў пасьля яе заканчэньня адправяць на адпрацоўку. Раней тэрмін адпрацоўкі складаў 2 гады.

Калі лекар пакіне вучобу ў ардынатуры або яго адлічаць, яму давядзецца пакрыць выдаткі на навучаньне. А калі ён не адпрацуе ўвесь тэрмін ці адмовіцца адпрацоўваць, то мусіць заплаціць у 2,5 раза больш, чым дзяржавай было патрачана на яго падрыхтоўку.

Новая рэдакцыя закону ўступае ў сілу праз тры месяцы.

Таксама, згодна з дакумэнтам, арганізацыі аховы здароўя ўсіх формаў уласнасьці маюць права прайсьці мэдычную акрэдытацыю на адпаведнасьць нацыянальным крытэрам мэдычнай акрэдытацыі.

Сама акрэдытацыя стане двухступеньчатай: на адпаведнасьць базавым і нацыянальным крытэрам мэдычнай акрэдытацыі. Апошняя будзе добраахвотнай і «будзе пацьвярджаць найбольш высокі стандарт якасьці мэдычных паслуг». Цяпер акрэдытацыю на адпаведнасьць базавым крытэрам абавязаныя праходзіць толькі дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.

  • У Беларусі не хапае 4904 лекараў-спэцыялістаў і 4060 мэдсёстраў.
  • Каб вырашыць праблему дэфіцыту мэдыкаў, 23 траўня на рэспубліканскай нарадзе Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі бюджэтнікам, якія паступілі з мэтавым накіраваньнем, да 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG