Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан зьбіраецца выслаць на радзіму 1,7 млн афганцаў


Афганскія ўцекачы на мяжы з Пакістанам, архіўнае фота
Афганскія ўцекачы на мяжы з Пакістанам, архіўнае фота

Пакістан заявіў, што амаль 200 000 грамадзян Афганістану добраахвотна вярнуліся ў краіну паходжаньня за апошнія два месяцы. Застаецца дзень да заканчэньня афіцыйнага тэрміну, калі ўсе іншаземцы, якія нелегальна жывуць у краіне, павінны пакінуць Афганістан, іначай могуць сутыкнуцца з дэпартацыяй.

Урад Пакістану загадаў «нелегальным/незарэгістраваным іншаземцам» і тым, «якія пратэрмінавалі тэрмін дзеяньня візы», вярнуцца ў краіны паходжаньня да 1 лістапада, піша Голас Амэрыкі.

Міністар унутраных спраў Сарфараз Бугці заявіў, што асоб, якія застануцца ў краіне пасьля заканчэньня тэрміну, затрымаюць і будуць утрымліваць у спэцыяльных цэнтрах, перш чым іх даставяць да найбліжэйшага пункту перасячэньня мяжы з Афганістанам і вернуць на радзіму. Ён паўтарыў, што рэпрэсіі не былі накіраваныя супраць якой-небудзь канкрэтнай нацыянальнасьці, хоць сказаў, што тыя, каму гэта пагражае, — у асноўным выхадцы з Афганістану.

Бугці, абвяшчаючы крайні тэрмін у пачатку кастрычніка, сказаў, што, паводле ацэнак, 1,7 мільёна афганцаў знаходзяцца сярод тых, каму пагражае прымусовае вяртаньне.

Агенцтва ў справах уцекачоў ААН паведамляе, што ў цяперашні час Пакістан прымае каля 1,4 легальна зарэгістраваных афганскіх уцекачоў і амаль 900 000 афганцаў, зарэгістраваных як эканамічныя мігранты. Яшчэ 700 000 уцяклі з Афганістану пасьля захопу ўлады талібамі ў жніўні 2021 году і знайшлі прытулак у суседняй краіне.

«Мы зьвярнуліся да Пакістану з просьбай працягнуць абарону ўсіх уразьлівых афганцаў, якія шукалі бясьпекі ў краіне і могуць апынуцца пад непазьбежнай небясьпекай, калі іх прымусяць вярнуцца», — сказаў Мэт’ю Солтмарш, прэс-сакратар агенцтва.

Пакістанскія афіцыйныя асобы спасылаюцца на рэзкі ўсплёск сьмяротных нападаў у краіне, якія, паводле іх слоў, арганізуюцца баевікамі-ўцекачамі, саюзьнікамі Талібану. Ісламабад сьцьвярджае, што грамадзяне Афганістану зьдзейсьнілі некалькі выбухаў у Пакістане.

Улады Афганістану адхілілі абвінавачаньні і заклікалі Пакістан «пераглядзець свой плян» высылкі афганцаў. Тым ня менш нядаўна яны прынялі надзвычайныя меры на афганскім баку, каб забясьпечыць прытулак, мэдыцынскую дапамогу, харчаваньне і іншыя паслугі сем’ям, якія вяртаюцца добраахвотна або, як чакаецца, будуць вымушаны пакінуць Пакістан пасьля заканчэньня тэрміну 1 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG