Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавецтва «Кнігазбор» афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру


Лягатып сэрыі «Беларускі кнігазбор», бадай самай вядомай кніжнай сэрыі выдавецтва «Кнігазбор»
Лягатып сэрыі «Беларускі кнігазбор», бадай самай вядомай кніжнай сэрыі выдавецтва «Кнігазбор»

Выдавецтва доўга перасьледавалі ўлады, і яно вымушана закрылася.

Пра выключэньне з АДР паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

У студзені 2023 году пасьля доўгага перасьледу выдавецтва пачаўся працэс яго ліквідацыі. У сьнежні 2022 году Міністэрства інфармацыі на месяц прыпыняла яго дзейнасьць.

«Кнігазбор» працаваў амаль 28 гадоў. Выдавецтва выпусьціла каля 3 тысяч найменьняў кніг, ладзіла прэзэнтацыі і выставы.

У студзені 2021 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблякаваў рахунак выдавецтва. У чэрвені выдавецтва атрымала паведамленьне пра магчымасьць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.

Аднак у кастрычніку 2022 году сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разарвала дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор» і «Галіяфы», якія друкуюць кнігі на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG