Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштавалі студэнта за бел-чырвона-белы сьцяг на вокладцы студэнцкага білета


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На студэнта данёс супрацоўнік унівэрсытэта, які адказвае за мабілізацыйную падрыхтоўку, сьцьвярджае тэлеграм-канал «Осторожно, новости», праект мэдыя-холдынгу Ксеніі Сабчак.

Паводле інфармацыі каналу, супрацоўнік зеленаградзкага «Маскоўскага інстытута электроннай тэхнікі» Фарыд Абдулін, які адказвае за мабілізацыйную падрыхтоўку, напісаў заяву ў паліцыю на 18-гадовага студэнта Данііла В., у якой апісаў, як той падчас заняткаў 15 верасьня назваў грамадзян і ўрад Расеі «тэрарыстамі» і вымавіў словы «Слава Ўкраіне».

24 кастрычніка Данііла затрымалі на прахадной інстытута, у яго пры сабе быў пропуск у вокладцы з выявай бел-чырвона-белага сьцяга, піша тэлеграм-канал. У паведамленьні сьцьвярджаецца, што студэнт зьяўляецца «ўраджэнцам Менску».

Як вынікае з пастановаў Зеленаградзкага раённага суда Масквы, студэнта завуць Данііл Вайтовіч. У абедзьвюх пастановах яго называюць грамадзянінам Расеі, ураджэнцам гораду Байканур.

У першай пастанове гаворыцца, што 24 кастрычніка пры ўваходзе ў будынак унівэрсытэта ён паказаў білет з вокладкай, на якой была эмблема палка Каліноўскага, і сьцьвярджаецца, што полк нібыта зьяўляецца «філіялам падразьдзяленьня «Свабода Расеі», якое прызнанае ў РФ «тэрарыстычнай арганізацыяй». Да гэтага Вайтовіч выкарыстоўваў студэнцкі білет у гэтай вокладцы ў чыгуначных касах. Суд прызнаў студэнта вінаватым у дэманстрацыі забароненай сымболікі (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ), арыштаваў на 5 сутак і канфіскаваў вокладку.

У другой пастанове адзначаецца, што Данііл Вайтовіч у прысутнасьці 10 студэнтаў і 1 выкладчыка заявіў, што «Грамадзяне РФ і ўрад РФ зьяўляюцца фашыстамі, у адрозьненьне ад грамадзян Украіны», а таксама выказваньне «Слава Ўкраіне». Яго судзілі за «дыскрэдытацыю Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі» і прызначыў штраф у 35 тысяч расейскіх рублёў (1 196 беларускіх рублёў па курсе Нацбанку РБ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG