Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурэль адрэагаваў на заяву Орбана, які параўнаў сяброўства ў Эўразьвязе з савецкай акупацыяй Вугоршчыны


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль адрэагаваў на заяву вугорскага прэм’ера Віктара Орбана адносна сяброўства Вугоршчыны ў Эўразьвязе і савецкай акупацыі.

«Вугоршчына ведае пра савецкую акупацыю. Я памятаю Будапэшт у 1956 годзе з расейскімі танкамі на вуліцах. Я ня бачу ніякага падабенства паміж савецкай акупацыяй Будапэшта і тым, што адбываецца ў Берлемонце (штаб-кватэра Эўракамісіі ў Брусэлі — рэд.). Я ня бачыў тамака танкаў. У любым выпадку, ніхто не абавязвае Вугоршчыну быць сябрам ЭЗ, гэта свабодны выбар», — сказаў Бурэль падчас выступу на канфэрэнцыі «Эўропа і мір» у Брусэлі.

На днях у гадавіну падаўленьня савецкімі войскамі рэвалюцыі 1956 году Віктар Орбан параўнаў сяброўства Вугоршчыны ў Эўразьвязе з савецкай акупацыяй ягонай краіны. Ён абвінаваціў Эўразьвяз у імкненьні пазбавіць Вугоршчыну яе ідэнтычнасьці шляхам навязваньня мадэлі лібэральнай дэмакратыі, якую, паводле яго, вугорцы адхіляюць.

Выказваньні Орбана прагучалі пасьля таго, як Эўрапарлямэнт выступіў супраць разблякаваньня 13 мільярдаў эўра для Вугоршчыны. Дэпутаты адзначылі, што краіна ўвяла толькі адну рэформу ў сфэры вяршэнства закону з 4 неабходных для атрыманьня сродкаў, і заклікалі Эўракамісію не выдзяляць частку фінансавай дапамогі.

  • Вугоршчына далучылася да Эўразьвязу ў 2004 годзе.
  • Адносіны Вугоршчыны з Эўразьвязам дасягнулі вялікай напружанасьці ў 2015 годзе ў пытаньні аб міграцыі, калі прэм’ер-міністар краіны Віктар Орбан пабудаваў памежную агароджу і выступіў супраць прыёму ўцекачоў.
  • Віктара Орбана, які працаваў на пасадзе прэм’ер-міністра з 1998 па 2002 год і з 2010 году да цяперашняга часу, крытыкуюць за шчыльныя сувязі з Масквой і адмову перадаваць Украіне вайсковую дапамогу для супрацьстаяньня расейскай агрэсіі.
  • Вугоршчына адзіная з Эўразьвязу не падтрымала дакладу АБСЭ аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі. Таксама Вугоршчына дамагаецца, каб з будучага пакету санкцый Эўразьвязу прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Ўладзімера Марозава, паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG