Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што «войскі NATO былі гатовыя ўступіць у Беларусь»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Падчас сустрэчы з «моладзевым актывам» у Менску 24 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка расказаў чарговую вэрсію падзеяў 2020 году, калі пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў адбыліся масавыя пратэсты.

Ён заявіў, што ў 2020 годзе «войскі NATO былі гатовыя ўжо ў Беларусь уступіць», ня даўшы ніякіх доказаў гэтаму цьверджаньню.

Паводле Лукашэнкі, ягоным апанэнтам «трэба было толькі на суткі ўзяць уладу і запрасіць сюды войскі NATO. Гэта прамое сутыкненьне з Расеяй. Гэта ядзерная вайна».

«Таму пройдзе час, вы яшчэ ацэніце тое, што мы зрабілі ў 2020 годзе, — заявіў Лукашэнка. — Гэта не Ўкраіна, тут бы адразу адбылося сутыкненьне NATO і расейскіх Узброеных сіл. Нас бы перамалолі».

У лютым 2022 году расейскія войскі пачалі маштабнае ўварваньне ва Ўкраіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы беларускія лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі і сам ён апраўдвалі вайну.

У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 1 жніўня Лукашэнка сказаў, што больш як палова тактычнай ядзернай зброі, якую заплянавана разьмясьціць на беларускай тэрыторыі, ужо «завезена і разгрупавана» па краіне. Ён ня раз заяўляў, што ўжыве ядзерную зброю «ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG