Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаўся плянавы прызыў. За першы дзень у войска адправілі каля тысячы чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўзброеных сілах Беларусі 24 кастрычніка пачалі адпраўляць у войскі прызваных на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

За першы дзень у вайсковыя часткі і злучэньні адбылі каля 1000 прызыўнікоў. Іх накіравалі ў Сілы спэцыяльных апэрацый, 72-і акруговы навучальны цэнтар у Печах і Менскую вайсковую камэндатуру.

Усяго за кастрычнік-лістапад на ўкамплектаваньне Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў плянуецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек. А на службу ў рэзэрве за гэты пэрыяд накіруюць каля 200 чалавек.

Прызыў ва Ўзброеныя сілы працягнецца па 10 лістапада, у іншыя войскі і фармаваньні — па 30 лістапада. Салдатаў тэрміновай службы, якія адслужылі свой тэрмін, будуць звальняць у запас на працягу кастрычніка-лістапада. Прысяга ва Ўзброеных сілах адбудзецца 25 лістапада.

У ведамстве таксама сказалі, што восеньскаму выкліку ў прызыўныя камісіі падлягаюць каля 60 тысяч беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG