Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпянкоў расказаў, колькі байцоў у новых падразьдзелах Унутраных войскаў


Намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў з байцом новага атраду спэцыяльнага прызначэньня. Ілюстрацыйнае фота
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў з байцом новага атраду спэцыяльнага прызначэньня. Ілюстрацыйнае фота

Камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў адзначыў, што для ўзмацненьня спэцназу ў Беларусі пачалі ствараць новыя падразьдзелы па 70 чалавек у Горадні, Берасьці, Астраўцы і Гомлі.

Сайт «Зеркало» апублікаваў урыўкі з выступу камандуючага Ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалая Карпянкова перад байцамі вайсковай часткі 3214, што пад Менскам.

Карпянкоў, сярод іншага, расказаў, што ў новым атрадзе спэцназу «Смерч» сёньня налічваецца 300 чалавек «асноўных» і 150 «запасных». Узгадаў ён таксама падразьдзел «Рысь» для працы на памежжы, у якім «200–300 чалавек», а таксама атрад «Гонар».

Па яго словах, для ўзмацненьня спэцназу ў Беларусі пачалі ствараць новыя падразьдзелы па 70 чалавек у Горадні, Берасьці, Астраўцы і Гомлі.

Мікалай Карпянкоў заявіў, што ўсяго ў новых падразьдзелах 1500 сілавікоў.

Паведамляецца таксама, што просьбы сілавікоў, каб падразьдзелы былі апранутыя, экіпаваныя, узброеныя, каб была сучасная і тэхніка, і ўзбраеньне, дзяржавай былі падтрыманыя, і на 2024 год яны атрымалі дадатковае фінансаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG