Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі расказаў, чаму беларускіх грамадзян дагэтуль не эвакуавалі


Палестынцы стаяць у чарзе па хлеб у сэктары Газа, 22 кастрычніка 2023
Палестынцы стаяць у чарзе па хлеб у сэктары Газа, 22 кастрычніка 2023

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб'ёў заявіў, што з прычыны адсутнасьці гуманітарнага калідора для эвакуацыі ў бок Эгіпта пакуль не ўдаецца вывезьці беларускіх грамадзян з сэктару Газа.

Амбасада, паводле Варабʼёва вядзе ўлік усіх грамадзян на выпадак зьяўленьня больш зручнага і хуткага варыянту вярнуцца ў Беларусь. Але Варабʼёў заявіў, што праблему складаюць заходнія санкцыі супраць «Белавія»: маўляў, санкцыі не даюць рэалізаваць просты рэйс з Ізраіля ў Беларусь. Хаця, паводле амбасадара, дазвол ад ізраільскага боку ёсьць, паведамляе БелТА.

Што да ахвяраў, то на гэты момант вядома аб трох грамадзянах Беларусі, двое зь якіх загінулі на поўдні Ізраіля ў першыя дні канфлікту, а яшчэ адна была цяжка параненая, калі ракета трапіла ў жылы дом, і памерла ў шпіталі. Яе цела пры садзейнічаньні пасольства было дастаўлена ў Беларусь для пахаваньня, сказаў Варабʼёў.

Таксама вядома пра гібель трох выхадцаў зь Беларусі, якія былі грамадзянамі Ізраіля і даўно жылі на яго тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG