Як паведамляе Vatican News па-беларуску, на атрыманым участку пасьля правядзеньня раскопак плянуецца адбудаваць капліцу сьвятога Дамініка, аднавіць склепы, дзе месьцяцца пахаваньні фундатараў і манахаў-дамініканаў. Ужо цяпер адбудаваная частка былой касьцёльнай агароджы і брама-званіца.
Таксама вядзецца работа па ўзнаўленьні кананізацыйнага працэсу Фабіяна Малішоўскага. Зь ягоным непасрэдным удзелам у Стоўпцах у 1640 годзе быў узьведзены каталіцкі храм імя Сьвятога Антонія. У жніўні 1644-га Фабіян Малішоўскі памёр і яго пахавалі ў пабудаваным ім касьцёле. У 1958 годзе касьцёл узарвалі камуністы, а парэшткі Малішоўскага ўдалося адшукаць толькі летась.