Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з «МАЗу» і «БелАЗу»


Эўрапейскі суд у Люксэмбургу 18 кастрычніка адмовіўся здымаць санкцыі з адкрытых акцыянэрных таварыстваў (ААТ) «МАЗ» і «БелАЗ», сьведчыць інфармацыя ў базе дадзеных рашэньняў суду.

Суд адзначыў, што названыя заводы — адны зь вядучых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, зьяўляюцца крыніцай значных даходаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, атрымліваюць ад яго выгаду і падтрымліваюць яго.

Акрамя таго, у рашэньні суду адзначаецца, што гэтыя ААТ «нясуць адказнасьць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці і падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі», бо кіраўніцтва кампаній «пагражала звальненьнямі і запалохвала супрацоўнікаў, якія бралі ўдзел у страйках і мірных пратэстах пасьля фальсыфікаваных выбараў у жніўні 2020 году», многія зь іх былі пазьней звольненыя.

БелАЗ настойваў на выключэньні з санкцыйных сьпісаў, прывёўшы аргумэнт, што яго прыналежнасьць дзяржаве абумоўленая тым, «што ён быў утвораны ў той час, калі Рэспубліка Беларусь была краінай з камуністычным рэжымам». Акрамя таго, у пазовах было адзначана, што «назвы кампаніяў, выкарыстаныя ў сьпісах ЭЗ», адрозьніваліся ад афіцыйна зарэгістраваных назваў кампаніяў заяўнікаў.

Суд вырашыў, што аргумэнты заяўнікаў не зьяўляюцца важнымі для выключэньня фірмаў з санкцыйных сьпісаў, у выключэньні з гэтых сьпісаў ім было адмоўлена. Яны таксама павінны будуць пагасіць судовыя выдаткі.

28 чэрвеня Эўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з зарэгістраванай у Менску будаўнічай кампаніі Dana Astra.

Раней суд адмовіўся выключаць з санкцыйнага сьпісу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Сьвятлану Любецкую, Аляксандра Амельянюка, Алега Гайдукевіча (узначальвае Лібэральна-дэмакратычную партыю), намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргея Гусачэнку і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG