Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Эўразьвязу адхіліў пазовы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў аб зьняцьці санкцыяў


Пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў Беларусі (архіўнае фота)
Пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў Беларусі (архіўнае фота)

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі спрабавалі аспрэчыць санкцыі, якія Эўразьвяз наклаў на іх пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сьвятлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі, якія Эўрапейскі зьвяз наклаў на іх 21 чэрвеня 2021 года. Эўрапейскі суд у Люксэмбургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў заяўнікаў аплаціць выдаткі пазванага.

Любецкую і Амельянюка прадстаўляў адвакат Адвакацкай палаты Парыжу Дзьмітры Ліцьвінскі. Яны трапілі ў санкцыйны пакет Эўразьвязу 21 чэрвеня 2021 году ў сувязі з тым, што ўзначальвалі Пастаянную камісію заканадаўства і ўдзельнічалі ў распрацоўцы і прыняцьці рэпрэсіўнага заканадаўства ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

Прадстаўнікі Нацыянальнага сходу хацелі зьняць у адносінах да сябе санкцыі і патрабавалі аплаціць выдаткі, зьвязаныя з судом. Яны матывавалі гэта тым, што санкцыі носяць характар калектыўнай адказнасьці, нясуць памылковую ацэнку і парушаюць прынцып суразмернасці. Акрамя таго, падчас слуханьняў заяўнік удакладніў, што ня меў намеру заяўляць аб парушэньні свабоды слова, што было адзначана ў пратаколе слуханьня.

Рада Эўразьвязу, якая выступала як пазваны бок у судзе, прадставіла довады, якія абгрунтоўваюць уключэньне старшыні Пастаяннай камісіі заканадаўства Палаты прадстаўнікоў Сьвятланы Любецкай і яе намесьніка Аляксандра Амельянюка ў санкцыйны сьпіс. Менавіта яны займаліся распрацоўкай абноўленага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, які ўключыў шэраг новых артыкулаў, якія ўзмацняюць адказнасьць у дачыненьні да апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.

Суд Эўразьвязу стаў на бок пазванага і 24 траўня 2023 года адхіліў пазоў Любецкай і Амельянюка. Згодна з пастановамі (1 і 2) Пятай палаты Суду Эўрапейскага зьвязу, Любецкай і Амельянюку прадпісана аплаціць, у дадатак да іхных уласных расходаў, расходы, панесеныя Радай Эўрапейскага зьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG