Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы зьмест прамовы ў падтрымку Ізраілю і Ўкраіны, зь якой сёньня ўначы выступіць Джо Байдэн


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

19 кастрычніка ў 20 гадзінаў па вашынгтонскім часе (3:00 у Менску), пасьля вяртаньня з паездкі на Блізкі Ўсход, прэзыдэнт Джо Байдэн выступае з заявай аб салідарнасьці з народамі Ўкраіны і Ізраіля. Тэма прэзыдэнцкай прамовы — наступствы канфліктаў, у якія ўцягнутыя гэтыя дзьве краіны.

Раней пра зьмест прамовы Байдэна паведаміў у тэлевізійным інтэрвію намесьнік дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Джон Файнэр.

Як нагадвае «Голас Амэрыкі», знаходзячыся з візытам у Тэль-Авіве, прэзыдэнт ЗША абяцаў выдаткаваць $100 млн на гуманітарную дапамогу жыхарам сэктара Газа і Заходняга берага ракі Ярдан. Акрамя таго, ён заявіў, што зьвернецца да Кангрэса з просьбай аб прадастаўленьні Ізраілю беспрэцэдэнтнай дапамогі для барацьбы з ХАМАС.

Белы дом паведаміў, што Байдэн апублікуе свой запыт на гэтым тыдні. Па словах дасведчанай крыніцы, адміністрацыя разглядае магчымасьць вылучэньня $ 60 млрд Украіне і $ 10 млрд Ізраілю.

«Гэта будзе таксама зварот да амэрыканскага народа: як гэтыя канфлікты зьвязаныя з нашым жыцьцём тут, як важная падтрымка з боку амэрыканскага народа і Кангрэса», — так ахарактарызаваў Файнэр будучы выступ прэзыдэнта Байдэна ў інтэрвію MSNBC.

Тым часам карабель ВМС Mount Whitney, аздоблены сучасным абсталяванньем для кіраваньня, кантролю, сувязі і выведкі, накіроўваецца ва ўсходняе Міжземнамор’е, каб далучыцца да амэрыканскіх ваенных караблёў, якія ўжо знаходзяцца там, паведамілі прадстаўнікі ВМС.

Прадстаўнік амэрыканскага ўрада і супрацоўнік Кангрэса паведамілі агенцтву Reuters, што Міністэрства абароны на брыфінгу ў сераду паставіла чальцоў Кангрэса ў вядомасьць аб намеры адправіць дзьве сыстэмы супрацьракетнай абароны «Жалезны купал» ў Ізраіль у рамках лізінгавага пагадненьня. Па словах супрацоўніка Кангрэса, перадача можа адбыцца на працягу некалькіх дзён.

Напярэдадні прэзыдэнт Байдэн вярнуўся з кароткай паездкі ў Ізраіль, мэтай якой было выказаць падтрымку ЗША пасьля нападу ХАМАС на ізраільскія гарады і ваенныя базы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG