Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: Пасьля пераходу «Прессбола» ў рукі АБФФ супрацоўнікі скардзяцца, што не атрымліваюць заробкаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Тытульная старонка папяровай вэрсіі газэты «Прессбол» за 22 лютага 1994 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Тытульная старонка папяровай вэрсіі газэты «Прессбол» за 22 лютага 1994 году

6 кастрычніка стала вядома, што Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ) атрымала поўны пакет акцый спартовага выданьня «Прессбол» — газэта цалкам перайшла пад кантроль дзяржавы. Як расказалі БАЖ крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй, з таго часу супрацоўнікі перасталі атрымліваць заробкі.

«Пакуль выданьне было не на 100% у руках АБФФ, супрацоўнікам плацілі аклады ці менш, але грошы выплачвалі. Пасьля таго як „Прессбол“ перайшоў пад уладаньне АБФФ, заробку ўжо не было зусім. За верасень, напрыклад, бяз грошай», — кажуць калегі.

Паводле іх, некалькі чалавек пакінулі выданьне пры згодзе бакоў з пачатку кастрычніка. Падрабязнасьцяў наконт далейшага існаваньня выданьня няма.

  • Газэта «Прессбол» выходзіць у Беларусі з 1991 году.
  • У 2020-м яе ўпершыню ўзначаліў чалавек звонку: былы журналіст дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Сяргей Лісічкін, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Дзьмітрыя Герчыкава, пры якім у газэце выходзілі матэрыялы аб пратэстах супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле Лісічкіна, прапанова заняць пасаду яму паступіла ад старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімера Базанава. Тады рэдакцыю пакінулі вядучыя журналісты.
  • Пасьля зьмены галоўнага рэдактара выданьне перастала пісаць на вострыя тэмы, аднак на форуме сайта яшчэ заставалася прастора для свабоды слова.
  • У чэрвені 2023 году «па выніках маніторынгу на прадмет выкананьня нацыянальнага заканадаўства аб СМІ» Мінінфарм заблякаваў сайт «Прессбола» pressball.by. З таго часу доступу да яго няма.
  • 4 жніўня журналісты «Прессбола» запусьцілі новы сайт resport.by, але яго заблякавалі на наступны дзень. Паводле інфармацыі «Позірку», цяперашняя сытуацыя значна пагоршыла фінансавае становішча выданьня, якое выходзіць са студзеня 1991 году.
  • 11 жніўня 2023 году 54-гадовы галоўны рэдактар «Прессбола» Сяргей Лісічкін памёр. Празь месяц пачаліся размовы пра тое, што «Прессбол» можа хутка спыніць сваё існаваньне.
  • На фоне крызісу ў «Прессболе» наперад на інфармацыйным рынку вырвалася выданьне Tribuna, якое актыўна разьвівае беларускамоўную вэрсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG