Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне паведамілі пра маштабную апэрацыю, у якой зьнішчылі 9 расейскіх верталётаў, узьлётныя палосы і спэцтэхніку на аэрадромах

абноўлена

Акупаваны Расеяй Бярдзянск Запароскай вобласьці, сакавік 2022 году. Архіўнае фота
Акупаваны Расеяй Бярдзянск Запароскай вобласьці, сакавік 2022 году. Архіўнае фота

«Склад боепрыпасаў у Бярдзянску дэтанаваў да 4-й раніцы. Дэтанацыя ў Луганску працягвалася да 11 гадзіны. Страты ў жывой сіле праціўніка складаюць дзясяткі загінулых і параненых».

Сілы спэцыяльных апэрацый Украіны заявілі, што правялі маштабную апэрацыю ў акупаваных Расеяй Бярдзянску (Запароская вобласьць) і Луганску.

«У выніку нанясеньня агнявога ўдару ў ноч на 17 кастрычніка акупанты панесьлі значныя страты. Паводле апошніх зьвестак, у Бярдзянску і Луганску зьнішчылі дзевяць верталётаў розных мадыфікацый, спэцыяльную тэхніку, якая знаходзілася на аэрадромах, пускавую ўстаноўку СПА, склад боепрыпасаў, пашкодзілі ўзьлётныя палосы аэрадромаў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Сіл спэцапэрацый Украіны.

Гэтую апэрацыю назвалі «DRAGONFLY».

Дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць наступствы ўкраінскага ўдару па Бярдзянску.

«Склад боепрыпасаў у Бярдзянску дэтанаваў да 4-й раніцы. Дэтанацыя ў Луганску працягвалася да 11 гадзіны. Страты ў жывой сіле праціўніка складаюць дзясяткі загінулых і параненых. Целы дагэтуль дастаюць з-пад завалаў», — паведамілі ў ССА Ўкраіны.

У Расеі гэтую інфармацыю не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG