Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла ў вышук экс-адваката Марка Фейгіна, які актыўна выступае супраць вайны


 Марк Фейгін. Архіўнае фота
Марк Фейгін. Архіўнае фота

МУС Расеі абʼявіла ў вышук былога адваката Марка Фейгіна, паведамляе «Вёрстка» з спасылкай на базу даных ведамства.

У картцы вышуку гаворыцца, што Фейгін «расшукваецца паводле артыкулу КК», але якога менавіта,не ўдакладняецца.

Марк Фейгін — былы расейскі адвакат, ён абараняў групу Pussy Riot у справе аб «панк-малебне» ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, а таксама ўкраінскую ваенную лётчыцу Надзею Саўчанку і абвінавачанага ў шпіянажы супраць Расеі грамадзяніна Ўкраіны Рамана Сушчанку.

У 2018 годзе яго пазбавілі адвакацкага статусу. У красавіку 2022 года Міністэрства юстыцыі Расеі унёс Фейгіна ў рэестар так званых «замежных агентаў».

Цяпер Фейгін пражывае ва Ўкраіне актыўна выступае супарць вайны Расеі ва Ўкраіне, вядзе свой ютуб-канал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG