Адвакату Марку Фейгіну забаронены выезд з Расеі. Пра гэта ён паведаміў у сваім "Твітэры". Адвакат ехаў у Вільню на Форум "Вольнай Расеі".
На кантрольна-прапускным пункце ў аэрапорце памежныя ўлады адмовілі яму ў выезьдзе, паказаўшы «Апавяшчэньне» ў тым, што да яго ёсьць прэтэнзіі з боку Фэдэральнай службы судовых прыставаў.
Фейгін паведаміў, што ніякіх запазычанасьцяў ў яго няма, і зьмясьціў у "Твітэры" адпаведны дакумэнт. Паводле яго слоў, "па-за ўсялякімі сумневамі, усе гэтыя забароны маюць палітычныя прычыны". Няхай ніхто не падманваецца наконт таго, як гэта ў Расеі абараняць украінцаў", — напісаў ён.
Апошнімі часамі Марк Фейгін займаўся прававой абаронай крымскіх татараў, арыштаваных у анэксаваным Расеяй Крыме, а таксма ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку, арыштаванага ў Маскве паводле абвінавачваньня ў шпіянажы.