На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар. Як паведамляе Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, «назіралася задымленьне з помпавай камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў». Паводле МНС, пажар быў ліквідаваны ў 15.56, пацярпелых няма.
Раней дзяржаўнае выданьне «Гомельская праўда» пісала, што комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў каштуе каля паўтара мільярда даляраў.