Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі пры нападзе з нажом на школу забіты настаўнік


На месцы нападу на школу ў Арасе (Францыя)
На месцы нападу на школу ў Арасе (Францыя)

У горадзе Арас на поўначы Францыі ў выніку нападу з нажом у ліцэі Гамбеты забіты настаўнік, яшчэ двое цяжка параненыя. Пра гэта паведамляюць тэлеканал BFM TV і Le Figaro.

Нападнік затрыманы паліцыяй, паведаміў міністар унутраных справаў Францыі Жэральд Дарманэн.

Паводле дадзеных тэлеканалу, нападнік крычаў «Алах Акбар». Крыніца ў паліцыі расказала, што затрыманаму каля 20 гадоў, нарадзіўся ён у Расеі, мае чачэнскае паходжаньне. Раней ён вучыўся ў гэтым ліцэі. Le Figaro называе імя затрыманага — Магамед Магушкоў. У Францыі ён быў унесены ў сьпіс паліцыі як радыкальны ісламіст, сьцьвярджаюць крыніцы выданьня. Затрыманы таксама ягоны брат — як паведамляецца, каля іншай школы.

Усе навучальныя ўстановы гораду пасьля нападу былі зачыненыя.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выехаў у Арас.

Пасьля нападу радыкальнай палестынскай групоўкі ХАМАС на Ізраіль францускія ўлады ўзмацнілі меры бясьпекі на 500 рэжымных аб’ектах, у габрэйскіх школах і сынагогах. Яны таксама забаранілі праводзіць акцыі ў падтрымку Палестыны.

Раней ХАМАС, які ўключаны ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый ЗША і ЭЗ, заклікаў сваіх прыхільнікаў па ўсім сьвеце зладзіць у пятніцу «дзень гневу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG