Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзе мы, там і сьвятло». J:Морс прэзэнтаваў новую песьню аб тым, што дае беларусам надзею. ВІДЭА


 Уладзімер Пугач, гурт J:Морс, архіўнае фота
Уладзімер Пугач, гурт J:Морс, архіўнае фота

Беларускі гурт J:Морс, які пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне знаходзіцца ў эміграцыі, прадставіў новую песьню «Сьвятло» аб тым, як не страціць надзею ў цяперашніх умовах.

Кліп зь песьняй ужо зьявіўся на YouTube-канале гурту.

Аўтар тэксту і музыкі Ўладзімер Пугач. У песьні ёсьць радкі:

Не забыцца б, хто мы,
Не згубіць надзею,
Не забыцца б, хто мы...
Дзе мы,
Там і сьвятло.

У 2021 годзе J:Морс трапіў у чорны сьпіс выканаўцаў, якім фактычна забаранілі выступаць у Беларусі. У 2022-м пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, якую разьвязала Расея пры падтрымцы Лукашэнкі, гурт зьехаў зь Беларусі і дае канцэрты за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG