Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі аятала заявіў, што «цалуе рукі» тым, хто плянаваў атаку на Ізраіль


Алі Хамэнэі
Алі Хамэнэі

Пры гэтым афіцыйны Тэгеран сьцьвярджае, што краіна не стаіць за нападам ХАМАС на Ізраіль.

Тэгеран ня ўдзельнічаў у нападзе групоўкі ХАМАС на Ізраіль у выходныя, заявіў найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі, але прывітаў тое, што ён назваў «непапраўнай» паразай Ізраілю ў войску і выведцы.

«Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сіянісцкі рэжым», — сказаў Хамэнэі, які быў у палестынскім шаліку, у сваёй першай тэлевізійнай прамове пасьля нападу, піша Reuters.

«У гэтай катастрофе вінаватыя дзеяньні сіянісцкага рэжыму», — сказаў Хамэнэі.

Ізраіль доўгі час абвінавачваў духоўных кіраўнікоў Ірану ў распальваньні гвалту шляхам пастаўкі зброі ХАМАС. Тэгеран, які не прызнае дзяржаву Ізраіль, заяўляе, што аказвае маральную і фінансавую падтрымку групоўцы, якая кантралюе сэктар Газа.

Падтрымка палестынцаў была апірышчам Ісламскай Рэспублікі з часоў рэвалюцыі 1979 году.

Ізраільскія тэлеканалы паведамілі, што колькасьць загінулых у выніку нападу ХАМАС вырасла да 900 чалавек, прынамсі 2600 атрымалі раненьні. Міністэрства аховы здароўя Газы паведаміла, што прынамсі 687 палестынцаў забітыя і 3726 параненыя ў выніку ізраільскіх авіяўдараў па заблякаваным анкляве з суботы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG