Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 кастрычніка ўступілі ў сілу зьмены ў закон аб СМІ, якія ўскладняюць умовы працы мэдыя ў Беларусі


Выстава на Лукішках у Вільні, 2021, архіўнае фота
Выстава на Лукішках у Вільні, 2021, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў двух чытаньнях сёлета ўвесну – 18 красавіка і 31 траўня, Савет Рэспублікі ўхваліў іх 14 чэрвеня, Аляксандар Лукашэнка – 1 ліпеня.

Парлямэнт сьцьвярджаў, што зьмены скіраваныя на «забесьпячэньне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманьне поўнай і дакладнай інфармацыі, абарону дзяржаўных і грамадзкіх інтарэсаў, нацыянальнай бясьпекі ў сфэры масавай інфармацыі».

На справе ж былі пашыраныя падставы для ануляваньня рэгістрацыі СМІ. Цяпер гэта можа быць зроблена, калі заснавальнік або рэдакцыя мэдыя ўключаныя ў пералік арганізацый, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай» або «тэрарыстычнай» дзейнасьці. На хвалі рэпрэсій, распачатых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020, многія недзяржаўныя СМІ з палітычных матываў былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі». Статусам «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» рэжым рэгулярна надзяляе палітвязьняў, сярод якіх ёсьць і прадстаўнікі мэдыя.

Згодна з зьмененым заканадаўствам, калі зарэгістраванаму ў Беларусі СМІ будзе забаронена працаваць у той ці іншай дзяржаве, Менск можа адказаць падобным чынам – забароніць адпаведнаму замежнаму СМІ працаваць на беларускай тэрыторыі, закрые яго карпункты і філіялы, пазбавіць акрэдытацыі журналістаў, заблякуе доступ да інтэрнэт-рэсурсаў.

Падставы для блякаваньня рэсурсаў таксама пашыраныя.

  • У Беларусі практычна не засталося незалежных грамадзка-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасьля разгрому (вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блякаваньне) або закрыліся, альбо працуюць за мяжой. Некаторыя незалежныя сеткавыя СМІ, якія засталіся ў краіне, зь меркаваньняў бясьпекі пераключыліся на побытавыя тэмы.
  • Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), за кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі мас-мэдыя. БАЖ, у якую ўваходзяць супрацоўнікі недзяржаўных СМІ, дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі, працуе за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG