Сустрэча Ціханоўскай з Бурэлям прайшла 5 кастрычніка на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Гранадзе (Гішпанія). Пра гэта паведаміла прэсавая служба палітыка Ціханоўскай.
Бурэль запрасіў Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў ЭЗ на тэму стратэгіі Эўрапейскай супольнасьці ў дачыненьні да Беларусі.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася наступная сэсія кансультатыўнай групы ЭЗ-Беларусь, якая чакаецца ў сьнежні ў Бруселі.
Камэнтуючы вынікі перамоваў, Ціханоўская адзначыла, што палітыкі Эўразьвязу «адрозьніваюць рэжым і беларускі народ» і заявіла пра неабходнасьць распрацоўкі ўсеабдымнай стратэгіі супрацоўніцтва ЭЗ зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.