Такое рашэньне было прынята на віртуальным пасяджэньні рады ФІФА ў сераду, паведамляе The Guardian. Яно павінна быць пацьверджанае ў выніку галасаваньня ўсіх 211 членаў ФІФА ў апошнія месяцы наступнага году.
Гэтая навіна прыйшла пасьля некалькіх месяцаў здагадак наконт верагоднага месца правядзеньня турніру і палітычнай барацьбы паміж кантынэнтальнымі канфэдэрацыямі наконт таго, хто атрымае права выступаць у якасьці гаспадара.
ФІФА імкнецца да ратацыі чэмпіянатаў сьвету паміж канфэдэрацыямі, і хоць супольная заяўка эўрапейскай і афрыканскай канфэдэрацыяў УЭФА/КАФ была фаварытам на 2030 год, Conmebol — паўднёваамэрыканская канфэдэрацыя — не прымала чэмпіянат сьвету з 2014 году і імкнулася адзначыць стагодзьдзе першага чэмпіянату сьвету, які адбыўся ў 1930 годзе ва Ўругваі.