Пра сьмерць пісьменьніцы Надзеі Артымовіч паведаміла Суполка беларускіх пісьменьнікаў.
Надзея Артымовіч нарадзілася 8 лютага 1946 году ў Аўгуставе, а дзяцінства яе прайшло ў Бельску Падляскім: там яна хадзіла ў пачатковую школу і ў Беларускі ліцэй імя Тарашкевіча.
У 1965–1967 гадах вывучала расейскую філялёгію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, затым беларускую філялёгію ў Варшаўскім унівэрсытэце, які скончыла ў 1972 годзе.
Жыла і працавала (у тым ліку перакладчыцай) у Варшаве. Была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» і Саюзу польскіх пісьменьнікаў.
Пасьля выхаду на пэнсію жыла ў Бельску Падляскім.
Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газэце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі») у 1970 годзе.
Надзея Артымовіч выпусьціла зборнікі паэзіі:
- «We śnie w bólu słowa» (1979)
- «Роздумы» (1981)
- «Сэзон у белых пэйзажах» (1990)
- «Зь неспакойных дарог» (1993)
- «Дзьверы» (1994, разам з Алесем Разанавым)
- «Лагодны час» (1998)
- «Адплывае спакойнае неба» (1999)