Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі ліцэнзіі на вываз збожжа, але і іх могуць ня выдаць, калі на ўнутраным рынку будзе нястача


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ліцэнзію трэба будзе атрымліваць на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насеньня.

Савет Міністраў Беларусі ўвёў ліцэнзаваньне на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насеньня.

Як адзначаецца ў пастанове, ухваленай 30 верасьня і апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі 3 кастрычніка, ліцэнзіі будуць мець разавы характар.

Дазвол на вываз збожжа будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі па ўзгадненьні зь Міністэрствам сельскай гаспадаркі і аблвыканкамамі.

Адной з прычын, зь якіх могуць адмовіць у выдачы ліцэнзіі, вызначылі нястачу гэтых відаў прадукцыі на ўнутраным рынку.

Збожжа, якое вывозіцца ў якасьці міжнароднай гуманітарнай дапамогі або на падставе рашэньняў ураду, ліцэнзавацца ня будзе.

У канцы жніўня міністар сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ заявіў, што празь неспрыяльныя ўмовы надвор’я Беларусь недаатрымае 1 мільён тон збожжа, якія давядзецца купляць за мяжой.

У сярэдзіне верасьня віцэ-прэм’ер Леанід Заяц заявіў, што пакуль размова ідзе аб закупцы 500 тысяч тон збожжа. Іх набудуць у Расеі па цане 12,5 тыс. расейскіх рублёў за тону, што эквівалентна 418 беларускім рублям.

Леанід Заяц растлумачыў, што сёлета 5,9 мільёна тон збожжа спатрэбіцца для жывёлагадоўлі, яшчэ 500 тысяч тон могуць закупіць за мяжой.

Паводле зьвестак Белстату, у студзені–жніўні аб’ём вытворчасьці ў гаспадарках усіх катэгорый упаў на 1,7%, а ў сельскагаспадарчых арганізацыях — на 1,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась.

Да расейскага ваеннага ўварваньня Расеі, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка, Беларусь купляла збожжа ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG