Сяргея Гардзіевіча затрымалі на памежным пераходзе «Берасьце» 14 верасьня, калі ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
3 кастрычніка стала вядома, што жураліста вызвалілі з-пад варты пасьля адбыцьцця арышту.
Былы карэспандэнт інфармацыйнага сайту «Першы рэгіён» стала жыве ў Беларусі і выяжджаў у Польшчу па асабістых справах.
- Сяргей Гардзіевіч да 2020 году працаваў журналістам у Драгічыне.
- Пазьней яго асудзілі за «абразу Лукашэнкі», «паклёп», «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год 6 месяцаў калёніі.
- Вядома, што пасьля вызваленьня мужчына езьдзіў у Польшчу на шопінг.