Хто з дыяспары вернецца дадому – аналіз сацыёляга Коршунава. Аўдыё
Якая доля эмігрантаў, паводле сацыялягічных апытаньняў, мае намер вярнуцца ў Беларусь, а які адсотак не зьбіраецца вяртацца ніколі? Ад чаго залежаць гэтыя намеры? Колькі эмігрантаў гатовыя вярнуцца зараз? Чым адрозьніваюцца ўяўленьні пра беларускую ідэнтычнасьць у беларусаў у краіне і ў дыяспары? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.