Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве чацьвёрты дзень фіксуюць рэкорды цяпла, у Мар’інай Горцы перакрыты максымум, які трымаўся з 1899 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэмпэратурны рэкорд 124-гадовай даўніны перапісаны мінулым днём у Марʼінай Горцы, сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.

  • Паветра ў гэтым раённым цэнтры Менскай вобласьці прагрэлася да 24 градусаў. Ранейшы максымум быў зафіксаваны 30 верасьня 1899 году (23,1).
  • У Менску, а таксама ў Гомлі рэкорды абнаўляюцца трэці дзень запар, у Магілёве — чацьвёрты.
  • У Менску 30 верасьня тэмпэратура дасягнула 24,5 градуса (22 у 2007 годзе), у Гомлі — 25,3 (24 у 2016-м), Магілёве — 24,9 (21,7 у 2007-м). Перавышаны рэкорд і ў Віцебску — 23,6 (22,9 у 2007 годзе).
  • Цяплей за ўсё было ў Лельчыцах — 26,7 градуса (пабіты рэкорд 1988 году — 25,4).
  • Тэмпэратура 25 і вышэй градусаў і новыя рэкорды зарэгістраваны таксама ў Жлобіне — 25,9 (24,8 у 2016-м), Брагіне — 25,8 (24,8 у 2016-м), Клічаве — 25,4 (23,4 у 1988-м), Бабруйску — 25,4 (25,3 у 1988-м), Жыткавічах — 25,3 (24,8 у 2016-м), Васілевічах — 25,3 (25 у 2016-м), Пінску — 25,1 (24,5 у 1981-м), Кастрычніцкім — 25 (24,9 у 2016-м).
  • Агулам за мінулыя суткі рэкорды цяпла перапісаны на 26 з 48 мэтэастанцый, за якімі вядзецца назіраньне. Днём раней, 29 верасьня, — на 44 з 48. Пачынаючы ад 12 верасьня зафіксавана 189 новых максымумаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG