Паводле інфармацыі рэсурсу YelniaTrip, пажар заўважылі 30 верасьня раніцай у раёне возера Чорнае і вострава Альшэўскі. 1 кастрычніка яго працягвалі тушыць актывісты і працаўнікі лясьніцтва.
«Пажар яшчэ не патушаны, але сытуацыя пад кантролем», – паведамляе рэсурс.
Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў, яно самае вялікае ў Беларусі, гэта ўнікальная экасістэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак. У 2002 годзе Ельня выгарэла на 70%.